Амаль палова водна-балотных угоддзяў Зямлі была знішчана за апошняе стагоддзе. Пра гэта кажа справаздача, апублікаваная ў часопісе “Эканоміка экасістэм і біяразнастайнасць” (Economics of Ecosystems and Biodiversity (TEEB). Паводле падлікаў навукоўцаў, з 25 мільёнаў квадратных кіламетраў балот і забалочаных тэрыторый, якія існавалі яшчэ ў 1900 годзе, цяпер засталося толькі 12,8 мільёнаў кв км.
Узровень знішчэнняў розны на розных кантынентах і найбольшы ва Ўсходняй Азіі з сярэдняй хуткасцю ў апошнія гады нават 1,6% у год.
Водна-балотныя ўгоддзя іграюць галоўную ролю ў падтрыманні ўстойлівасці біясферы: яны рэгулююць кругазварот вады, назапашваюць вуглекіслату, з’яўляюцца выдатным буферам ад паводак і штармоў, рэгулююць транспарт асадкавых парод і прымаюць удзел у фармаванні сушы і стабільнасці ўзбярэжжаў.
Дзякуючы сучасным аценкам, яны забяспечваюць цэлы шэраг экасістэмных паслугаў, якія аказваюцца нашмат таннейшымі ў параўнані з тым, што замест іх павінны рабіць людзі калі гэтыя экасістэмы знішчаны або здэградаваныя чалавекам. Прыморскія балоты ў Вялікабрытаніі забяспечваюць нават да 710 тысяч £ на гектар у выглядзе абароны берагу ад мора. У ЗША дэльта ракі Місісіпі штогод эканоміць мясцоваму насельніцтву ад 12 да 47 мільярдаў $ у выглядзе змяншэння магчымых наступстваў ураганаў, паводак і забеспячэння якасці вады і адпачынку.
Як адны з самых біяразнастайных месцаў на планеце, водна-балотныя ўгоддзі падтрымліваюць чвэрць глабальнай біялагічнай прадуктыўнасці (global biological productivity). Аднак негледзячы на сваю значнасць і для біясферы, і для чалавецтва, балоты і забалочаныя тэрыторым працягваюць знішчаць.
"Працягваць “весці бізнес таксама, як і раней” ўжо нельга” – сказаў Нік Дэвідсан (Nick Davidson), генеральны сакратар Рамсарскай канвенцыі. Тая палова водна-балотных угоддзяў, якая яшчэ засталася – гэта той мінімум, які павінен быць захаваны пры любым сценары развіцця чалавецтва.
Паводле www.news.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак пашкоджанай балатаходамі паверхні балота Ельня Дзьмітрыя Вінчэўскага
На гэтую тэму:
ЗАХАВАЦЬ БАЛОТЫ НАШМАТ БОЛЬШ ВАЖНА, ЧЫМ ІХ УЗНАВІЦЬ
НАШЫ БАЛОТЫ – АГУЛЬНАЯ БУДУЧЫНЯ
УВИДЕЛА СВЕТ УНИКАЛЬНАЯ КНИГА, ПОСВЯЩЁННАЯ БОЛОТУ ЕЛЬНЯ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Анатоль Швяцоў (госць) - 08.12.2012 - 19:07
Можна гуляцца з лічбамі і
AV - 08.12.2012 - 21:05
In reply to Можна гуляцца з лічбамі і by Анатоль Швяцоў (госць)
Анатоль, дык падкажыце, калі
Анатоль, дык падкажыце, калі ведаеце адказ на сваі пытанні.
Harrier - 08.12.2012 - 22:07
In reply to Можна гуляцца з лічбамі і by Анатоль Швяцоў (госць)
Без лічбаў і параўнаньня
Без лічбаў і параўнаньня цяжка зразумець што дакладна адбываецца. Дадаткова такія лічбы даюць магчымасьць прыцягнуць увагу СМІ, а ўжо СМІ - увагу грамадзтва да праблемы і паказаць, што яна існуе не толькі ў Беларусі.
Пакуль не зьменім настаўленьне да гэтага грамадзтва, цяжка разлічваць на тое, што знішчаць балоты - гэта будзе злачынства. Тарфяное ці іншае лобі будзе прапіхваць законы ці расппараджэнні, згодна з якімі гэта будзе легальна. А тады і злачынцаў не будзе, і балот таксама.