Шатландзкая бёдуотчарка рыхтуе птушкам пачастунак з жамяры

    Жанчына з вострава Skye просіць дасылаць ёй забітых камароў і мошак, а яна ператворыць іх у пачастунак для дзікіх птушак.
    Хатняя гаспадыня Элэйн Банс (Elaine Bunce) дадае жамяру да абрэзкаў ялавічыны і мукі і стварае свае Арыгінальныя высакагорныя жамярыныя закускі (Original Highland Midge Bites).
Жанчына змясціла рэкламную абвестку ў мясцовай газеце, дзе просіць усіх дасылаць ёй забітых насякомых, таму што для кожнага шарыка-закускі для птушак патрабуецца каля тысячы асобін жамяры.

    Сп. Банс адкрыла, што жамяра, якая між іншым робіць “незабыўным” адпачынак у Шатландыі, ёсць добрай крыніцай пратэіну для птушак.
    І на сённяшні дзень яна ўжо назбірала ў сваёй лядоўні 5 літраў забітых мошак і камароў. Аднак яна спадзяецца сабраць значна большую колькасць з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў для знішчэння мошак.
Сп. Банс распавяла: “Я паразмаўляла наконт сваёй ідэі з мясцовымі бёдуотчарамі, і яны сказалі, што ў дробнай жамяры шмат пратэіну. Я лічу, што выкарыстанне іх у якасці дадатковага харчавання для птушак гэта добры шлях для выкарыстання забітых насякомых”.
    Яна дадае: "Я цяпер удасканальваю рэцэпт прыгатавання сваіх /арыгінальных шарыкаў для птушак/ і ў хуткім часе пачну забяспечваць імі мясцовыя крамы”. 
    Эксперт па мошках д-р Элісан Блэкуэл (Dr Alison Blackwel) сказала, што 20 афіцыйных пастак для мошак, якія размешчаны па ўсёй Шатландыі, ў апошнія гады не забіваюць такой значнай колькасці гэтай жамяры, як раней. І калі цяпер за тыдзень яны забіваюць толькі каля некалькі тысяч мошак, дык раней гэта былі сотні тысяч.
Д-р Блэкуэл дадала, што мошкі вельмі ўразлівыя на сухое надвор’е і іх колькасць значна змяншаецца ў спякотнае і сухое лета. "Мошкі любяць цёплую і вільготную пагоду без моцнага ветру. Яны павінны насмактацца крыві ў свой першы тыдзень жыцця, інакш яны здохнуць.”
    Шатландзкая турыстычная індустрыя ацэньвае свае страты на £286 мільёнаў штогод з-за кровесмактучай жамяры.
Амаль палова (49%) апытаных турыстаў сказала, што яны не прыедуць у Шатландыю у тую ж пару году з-за жамяры.

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by

Брытанскія крамы поўняцца рознымі таварамі для дапамогі дзікім птушкам. Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
 

Comments

Так, гэта Перэгрынус у адной са звычайных брытанскіх крамаў. Але здымак 2006 году, тады яшчэ шарыкаў з жамярой не было...