RSPB купіла востраў, каб захаваць на ім прыроду

 У пачатку красавіка RSPB (Каралеўскае таварыства абароны птушак, Вялікабрытанія) - адна з найстарэйшых і найбуйнейшых у свеце прыродаахоўных арганізацый, купіла востраў Hook.

Востраў мае плошчу 8 гектараў і знаходзіцца ў ніжняй плыні ракі Humber у горада Goole, Усходні Yorkshire. Да гэтага тэрыторыя ўжо мела статус Site of Special Scientific Interest – Месца спецыяльнага навуковага інтарэсу.

Вясной на востраве ў гнездавой калоніі выводзяць птушанят шэрыя чаплі, а зімой на ім адпачываюць сотні залацістых севак і кнігавак, якія ўдзень харчуюцца недалёка ў Humber Estuary. У апошнія гады на востраве ўсё часцей адзначаюцца малыя белыя чаплі, і прадстаўнікі RSPB маюць надзею, што чаплі створаць тут гнездавую калонію

Таварыства набыло востраў ва ўласнасць за £47 тысяч, часткова дзякуючы падтрымцы Banister Charitable Trust. 

З-за таго, што поспех узнаўлення прыроды на востраве залежыць у вялікай ступені з-за мінімальнага яе турбавання чалавекам, доступ на яго шырокай публікі будзе забаронены. А назіраць за жыццём на ім можна будзе з высокіх берагоў ракі насупраць вострава. 

RSPB ужо кіруе некалькімі іншымі водна-балотнымі мясцінамі вакол Humber Estuary, уключна з Blacktoft Sands, балотамі Tetney і востравам Reads. Цяпер вядуцца перамовы з Асацыяцыяй брытанскіх партоў (Associated British Ports) аб магчымасці кіравання на карысць захавання там прыроды тэрыторыяй вострава Whitton.

Паводле  www.rspb.org.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

Птушыны мегаполіс, або мае прыгоды на Сэйшэлах

 

 

 

Comments

 Bardzo ciekawie pod względem edukacji są rozwiązane te rezerwaty. RSPB ( jestem jego członkiem) bazuje na wolątariuszach. Opiekują się oni tymi miejscami i służą radą i pomocą. Wszędzie są tablice i obiaśnienia. Na miejscu parkingi, sklepiki, bufety i ubikacje oraz miejsca na pikniki i do zabawy dla dzieci. W samym rezerwacie czatownie i punkty obserwacyjne z dojazdami dla niepełnosprawnych. Wejście jest zadarmo. Odbijają sobie w sklepiku i na parkingu))

 Tak, zgadzam sie calkowicie! Bylismy z adukacyjnym wyjazdem w kilka z nich wokol Manchester`a w 2006 roku. Bylo ciekawie pod wszelkimi wzglendami. A `ptasie miasto` Morecambe pamientam jako prawdziwy szok kulturowy do dzis - tyle tam pomnikow i innych ciekawych rzeczy zrobiono o ptakach.