Многія з нас з радасцю ўспрынялі навіну пра тое, што ў нацыянальным парку “Белавежская пушча” ізноў не будуць адкрываць вясновае паляванне на вадаплаўных птушак. Навіна гэтая з’явілася на афіцыйным сайце нацпарка 9 сакавіка і гучыць наступным чынам:
"Национальный парк «Беловежская пуща» уже четвертый год выступает против весенней охоты на водоплавающих птиц. Действие весеннего моратория сохраняется и в этом году.
К принятию грамотного, научно-обоснованного решения, которое позволит сохранить видовое разнообразие и численность водоплавающих птиц, привело разносторонее отрицательное воздействие весенней охоты. Свидетельством эффективности введенного запрета является то, что благодаря отсутствию мощнейшего фактора беспокойства в последние годы в Беловежской пуще увеличилась численность гнездящихся пар серых гусей и других редких и охраняемых видов птиц.
Охоты не будет на всей территории национального парка, а также в его охранной зоне на территориях, важных для птиц (ТВП) – в пойме реки Лесная и на болоте Дикое, которые являются постоянными миграционными коридорами перелетных водно-болотных птиц, а также местами для их остановок и гнездования.
Отстрел птиц весной, в период пробуждения природы и начала брачного сезона, кроме рассматриваемых в последнее время биологического и хозяйственного аспектов, антигуманен и с общечеловеческих позиций, которые разделяют сотрудники национального парка. Наблюдать, фотографировать спокойных, не напуганных животных, любоваться их красотой, отдыхать на природе и слушать пение птиц намного приятнее охоты, считают в Беловежской пуще."
Аднак рэдакцыя нашага сайта атрымала фотакопію прыказа дырэктара нацпарка, падпісанага 11 сакавіка, які з 14.03. па 10.05. дазваляе адкрыць сезон палявання на гусей, качак і з 04.04 – на слонку (гл. частку фотакопіі ніжэй)! Паводле атрыманай намі інфармацыі, першыя дзесяткі гусей цалкам легальна ўжо былі забітыя на тэрыторыі нацпарку.
Для чаго для грамадскасці абвяшчаць пра адно, а праз непрацяглы час дазваляць адваротнае, нам цяжка меркаваць.
Атрыманы ад супрацоўніцы нацпарка на ўмовах ананімнасці каментар на гэтую тэму быў наступным: абвешчаны мараторый на вясновае паляванне на птушак на тэрыторыі Белавежскай пушчы хутчэй ідэальная мэта, якая не будзе цалкам дасягнута ў бліжэйшыя гады. Аднак ужо цяпер добра тое, што кіраўніцтва пагадзілася забараніць паляванне ў самых важных для пралётных вадаплаўных птушак і гняздуючых у парку шэрых гусей месцах: у пойме ракі Лясная і на балоце Дзікое.
Варта нагадаць, што абедзве гэтыя тэрыторыі з’яўляюцца Тэрыторыямі, важнымі для птушак міжнароднай значнасці.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак мігрыруючых гусей Мікалая Гулінскага
Скрыншот з сайта www.npbp.brest.by
На гэтую тэму:
Кому гусь не товарищ
На Мальце адбудзецца рэферэндум па вясноваму паляванню на птушак
Выдатныя навіны для мігрыруючых птушак
Новы Чырвоны спіс Беларусі: выключаны два і дададзены адзін від птушак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 19.03.2015 - 12:09
якіх 5 дзён? Паляванне ў
Harrier - 19.03.2015 - 12:44
In reply to якіх 5 дзён? Паляванне ў by Ананім (госць)
дзякуй - паправіў назву.
дзякуй - паправіў назву.
Falcon - 21.03.2015 - 22:58
Шмат матаў. Здавалася б, і не
Шмат матаў. Здавалася б, і не бамбіза ўжo там, а ўсё роўна...
Harrier - 21.03.2015 - 23:46
In reply to Шмат матаў. Здавалася б, і не by Falcon
Напэўна, канкрэтная асоба
Напэўна, канкрэтная асоба важна і можа шмат чаго зрабіць (або не зрабіць). Але важней, як працуе і якая створана сістэма.
AV - 23.03.2015 - 11:18
сістэма важна, але сістэмы і
сістэма важна, але сістэмы і гісторыю твораць асобы
AV - 23.03.2015 - 11:20
не ведаю нават (ніколі не
не ведаю нават (ніколі не чуў) ці ёсць дзе ў свеце нацыянальныя паркі, дзе дазволена паляванне. Звычайна яны ствараюцца каб забараніць паляванне. А тут...
Ананім (госць) - 27.03.2015 - 00:37
Хопіць вам здзеквацца над
Falcon - 27.03.2015 - 01:26
In reply to Хопіць вам здзеквацца над by Ананім (госць)
А хто дзе здзекваўся
А хто дзе здзекваўся з супрацоўнікаў парку? Я не бачыў. Здзекаваліся з сістэмы, з некаторых былых кіраўнікоў.
Falcon - 27.03.2015 - 13:58
Так-то пишут, что гуси на
Так-то пишут, что гуси на рану крепки.