Найстарэйшы брытанскі арол-маркут быў знойдзены мёртвым на востраве Jura. Акальцаваны ў 1987г. як птушаня, ён быў тады замалы, каб дакладна вызначыць яго пол. Цяпер цела арла было знойдзена мясцовым жыхаром, які перадаў інфармацыю пра нумар яго кальца ў RSPB. Прадстаўнік аддзялення RSPB у Шатландыі (RSPB Scotland) сказаў, што ён мяркуе, што смерць арла наступіла ад натуральных прычын. Дагэтуль найстарэйшы брытанскі арол дажыў да ўзросту 16 гадоў.
У няволі маркуты дажываюць нават да 40 гадоў і больш. Роджэр Броад (Roger Broad) з RSPB Scotland, які кальцаваў птушку, сказаў: "Мне вельмі прыемна даведацца, што птушка пражыла такое доўгае жыццё. Калі мы змаглі нарэшце дабрацца да рэшткаў арла, было запозна праводзіць пасмяротную экспертызу, аднак тое, што дагэтуль на востраве не зарэгістравана выпадкаў перасьледу драпежных птушак і прыкметаў ненатуральнай смерці, мы мяркуем, што арол памёр ад старасці.”
Арол, напэўна, быў адной з птушак з гняздуючай на востраве пары. Цяпер орнітолагі маюць надзею, што другая птушка з пары зможа знайсці сабе іншага партнёра. Дэйв Сэкстан (Dave Sexton) з RSPB Scotland пракаментаваў падзею так: "Вельмі прыемна ведаць як доўга могуць жыць арлы, калі не перашкаджаць ім у гэтым. Для /папуляцыі/ неабходна іх доўгае жыццё, таму што яны не размнажаюцца да ўзросту пяці год, і штогод у іх можа выляцець адзін, зрэдку – два птушаняці. Вось чаму колькасць арлоў можа драматычна зменшыцца, калі атруцяць або застрэляць хаця б адну птушку”. Паведамленне пра смерць такога старога маркута прыйшло ў год, калі найстарэйшая ў Вялікабрытаніі пара арланаў-белахвостаў (абодвум птушкам каля 30 год), паспяхова вывела 2 птушанят у Mull.
Найстарэйшай дзікай птушкай у Вялікабрытаніі застаецца малы буравеснік, якому ў 2007г. было 50 год.
Здымак маркута з www.crete-kreta.com
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ