Улікі, праведзеныя сёлета для англа-французскага падвіду правансальскай лескі (Sylvia undata dartfordiensis) у паўднёва-ўсходняй Англіі паказалі непакоячае змяншэнне колькасці гэтых птушак пасля надзвычайна неспрыяльнага надвор’я ў лютым.
Асабліва кепскія вынікі былі атрыманы пад час улікаў гэтай міжземнаморскай лескі на дзвюх тэрыторыях, важных для птушак у Thames Basin і Wealden Heaths, дзе папуляцыю ў мінулым годзе ацэньвалася ў 1001 пар, а сёлета атрымалася адзначыць толькі 117 пар. Змяншэнне адбылося на 88%! Густыя снегапады, якія адбыліся тут ў пачатку лютага, лічацца асноўнай прычынай знікнення птушак.
Гэтыя дзве тэрыторыі лічыліся асноўнымі для гняздуючых лесак у Вялікабрытаніі. Пасля агульнанацыянальных улікаў віду, арганізаваных супольна RSPB і BTO і праведзеных у 2006г., тут былі адзначаныя 26 % усіх правансальскіх лесак Англіі і Ўэльса.
Хаця правансальская леска ў апошнія гады паказвала стабільную колькасць на абодвух адзначаных вышэй тэрыторыях, знішчальны эфект апошняй зімы паказаў, як гэтыя птушкі могуць хутка змяніць свой статус. Таму сітуацыя з лескамі паказала сапраўдную неабходнасць папяпшэння і пашырэння верасовых пустэчаў, без якіх існаванне птушак немагчымае.
Цікава адзанчыць, што ўлікі праводзіла сёлета каманда з 20 валанцёраў.
Здымак Stuart Elsom
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Яшчэ на гэтую тэму:
Палявы лунь знікае ў Англіі
Чырвоны каршун апынуўся ў клопатах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ