Дата назірання
Месца Назірання
Поле ў в.Алекшыцы, Бераставіцкі раён Гродзенская вобласць
Сёння пасля снегападу на ўзараным па кукурузе поле акрамя некалькіх клукуноў спачатку адзначыў 1 ad. (хутчэй за ўсё той самы, што бачылі на гэтым жа полі 18.01), а потым і 1 im. малага лебедзя.
Маладая птушка была выразна меншай за клікуноў побач, акрамя гэтага ад таксама маладых клікуноў была цямнейшай і на дзюбе не было жоўтага - хутчэй нейкі светла-фіялетава-ружовы колер замест яго, ў той час як у маладых клікуноў жаўтаватая скура у аснавання дзюбы была выразнай.
Другая рэгістрацыя для 2015 году.
Трэцяя птушка на зімоўцы на Гарадзеншчыне.
Больш здымкаў у лепшай якасці ТУТ
На гэтым здымку абодва малых лебедзя побач:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 08.02.2015 - 21:35
малый
не помню, чтобы птенцов малого в Беларуси когда-либо встречали!
Harrier - 08.02.2015 - 21:40
In reply to малый by AV
Дзіўна не тое, што малады
Дзіўна не тое, што малады малы лебедзь - быў жа колькі год таму ў нас у Беражанах таксама зімой, а тое, што разам толькі палова сям'і - адзін дарослы і адзін малы.