Дакументацыйны здымак
Каб убачыць зуброў (Bison bonasus) у прыродзе, зусім не абвязкова ехаць у Белавескую пушчу.
Усяго ў 30 км ад Гродна ў ландшафтным заказніку "Азёры" жыве каля 200 гэтых вялікіх і прыгожых жывёл.
04-2015, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 18.04.2015 - 17:18
Jakaja pryhažosc! Maja
Jakaja pryhažosc! Maja vymaranaja žyviela... Tolki raz u žycciu mnie udalosia u Białowieży ubačyc čatyry maladyie asobniki. Ja byla u Białowieży 13 razou - a tolki adzin raz udalosia! A u vas... Jak vy ščaslivyja, u vašaj Bielarusi! :-)
Harrier - 18.04.2015 - 17:30
In reply to Jakaja pryhažosc! Maja by svetlana vranova
Дзякуй за добрыя словы! Да
Дзякуй за добрыя словы! Да гэтага году ўбачыць там зуброў можна было ў 9 выпадках з 10. Гэта адкрытая пойма спрамленай рэчкі, у якой вырошчваюць шматгадовыя травы і на невялікай плошчы зерневыя і кукурузу, акружаная лясамі. Зубры жывуць з абодвух бакоў поймы і выходзяць на палеткі пад'есці.
На прыканцы мінулага году там адлавілі і прадалі 31 зубра. Пасля гэтага, напэўна, яны сталі вельмі баяцца чаалвека і таму ўбачыць іх было цяжка да красавіка, калі ізноў яны былі рознавялікімі групамі з абодвух бакоў поймы. Ўсяго мы налічылі каля 130 зуброў.
Зразумела, што з машыны не выходзілі, каб не палохаць іх.