Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ разам з Гродзенскім заапаркам і Азёрскім заказнікам удзельнічала ў фестывале Ўстойлівага развіцця, супольна арганізаваўшы акцыю "Пабудуй домік для савы", ў якой бралі ўдзел вучні з усіх школ і гімназій г.Гродна. На чатырох пляцоўках з нашай дапамогай дзеткі і падлеткі рабілі і распісвалі зробленыя гнездавыя скрыні.
Адбывалася гэта ўсё ў заапарку, пабудаваныя для соваў (галоўным чынам, для вушастых) гнездавыя скрыні будуць развешаныя на тэрыторыі Азёрскага заказніка сёлета ўвосень.
27-04-2013
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Андрэй Храмогін, Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ чакае наступную групу школьнікаў:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ