Дакументацыйныя здымкі
Арол-магільнік (Aquila heliaca) сустракаўся намі каля ачышчальных сажалак рэгулярна, але ўсе птушкі былі маладыя (juv).
У гэтым узросце добра адрозніваецца ад іншых арлоў палевым колерам нізу цела, цёмнымі рыскамі на ім, светлым прасветам у цёмных махавых І ступені, параўнальна кароткім хвастом. Клінавідны хвост на апошніх здымках, напэўна, вынік хутчэйшага росту цэнтральных рулявых пад час лінькі.
Ачышчальныя сажалкі Sharm El Sheikh, Сінайскі паўвостраў, Егіпет.
люты 2014 г.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ