Час ад часу здараюцца падзеі, якія забяспечваюць добры настрой на ўвесь дзень. Менавіта да такіх можна аднесці ўдзел у Панеўрапейcкіх назіраннях птушак у Гродна гэтага двухгадовага хлопчыка (разам з мамай, канешне - на ніжнім здымку). Ён спачатку саромеўся, але праз нейкі час адчуў сябе сапраўдным бёдуотчарам - самастойна апераваў трубой і біноклем :)
04-10-2014, парк імя Ж.-Э.Жылібера.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ