Егіпецкую чаплю (Bubulcus ibis) я найперш убачыў у Беларусі, потым - у Індыі, Марока і Перу. І вось, нарэшце, дайшла чарга і да яе"радзімы"...
У адрозненне ад усіх вышэй пералічаных замежных краін, дзе егіпецкія чаплі сустракаюцца дзесяткамі і сотнямі і амаль не баяцца чалавека, ў Егіпце яны сустракаліся невялікімі групамі і вялі сябе асцярожна - нялёгка жыць у пустыні.
На здымках чаплі сядзелі на задворках мікрараёна для абслугоўваючага гатэлі Шарм Эль Шэйху персанала. Там жа, сярод кучаў будаўнічага і іншага смецця, чакалі новага дня і некалькі вярблюдаў.
02-2014, Sharm El Sheikh, Егіпет
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Falcon - 22.02.2014 - 13:55
Верблюд, никак, лысый?
Верблюд, никак, лысый?