Дакументацыйныя здымкі
Вялікія савукі (Mergus merganser), самка з вывадкам.
Недалёка ад месца ўпадзення Свіслачы ў Нёман з машыны заўважылі гэтую вясёлую сямейку ў складзе мамы і 5 птушанят, некаторыя з якіх каталіся на мамінай спіне.
Ніжэй па Нёману і вышэй па Свіслачы я ўжо бачыў маладых вялікіх савукоў у мінулыя гады ў ліпені. Але ў такім узросце - ўпершыню. Канкрэтны доказ гнездавання ў акваторыі плануемага заказніка "Нёманская Свіслач".
11-05-2014, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Yavorets T - 11.05.2014 - 17:50
Умилительная картина:)
Умилительная картина:)