Прыемны сюрпрыз чакаў нас зранку на нізінным балоце Грайна. Два ласі (Alces alces) снедалі ці то азімым рапсам, ці то травой на мяжы балота і рапса. Верхні здымак можна павялічыць па 2000 пікселяў.
Хаця лосі тут сустракаюцца даволі рэгулярна, аднак кожная сустрэча з імі - гэта свята!
26-04-2015, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 26.04.2015 - 23:14
проста Бебжа!
проста Бебжа!
araty - 26.04.2015 - 23:16
Да мяне на хутар ласі
Да мяне на хутар ласі наведваюцца даволі рэгулярна. Але пасля паляўнічага сезону сталі палахлівыя і прыходзяць у прыцемку. А у восень асабліва не звярталі увагі на маё аўто з адлегласці у 100м, калі ласаваліся капустай.