Сёння адбыўся першы выезд у даліну Свіслачы, прысвечаны ўлікам і навучанню вызначэння вадаплаўных птушак.
(Верхні здымак клікам можна павялічыць удвая)
Раніца была халоднай, пахмурнай і ветранай:
Птушак было шмат, часам яны стараліся схавацца ў цэнтры вадасховішча, каб паспяхова прадугледзець атакі ажно двух арланаў-белахвостаў.
Але некаторыя пераляталі над намі і па іншых прычынах, як гэтыя лебедзі-шыпуны:
Паступова сонца ўзспомніла пра гэты куток Зямлі і пачало сваю працу па яго абагрэву, таму і назіраць за птушкамі стала весялей.
19-10-2014, даліна ракі Свіслач у Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 20.10.2014 - 14:31
цікава. Здаецца самы верхні
цікава. Здаецца самы верхні лебядзь - з шыпуноў
Harrier - 20.10.2014 - 15:05
In reply to цікава. Здаецца самы верхні by AV
Дзякуй - на гэтым здымку ўсе
Дзякуй - на гэтым здымку ўсе шыпуны і былі. Я хацеў размясціць яшчэ адзін - з клікунамі, але не паставіў яго, а гэты няправільна падпісаў.