Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Новыя дамы для сокала-пустальгі зрабілі будучыя інжынеры

На двух адмыслова падрыхтаваных сустрэчах студэнты ІІ і ІІІ групы І курсу Інжынерна-тэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту зрабілі некалькі гнездавых скрыняў для сокалаў-пустэльгаў.

Пад час сустрэч мы не толькі будавалі, але і паглядзелі навукова-папулярны фільм "Сокал над горадам" пра жыццё і праблемы пустальгі ў нашых гарадах каб зразумець навошта дапамагаць сокалам і як гэта лепш рабіць.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі сувеніры ад АПБ і нашага сайту. А самай актыўнай можна без сумненняў лічыць Вікторыю Салаўёву, якая не толькі пілавала дошкі, але і злучала іх шурупамі на працягу ўсяго працэсу будаваняя скрыняў.

Сустрэчы былі арганізаваныя  Юрыем Лукашэнкам, куратарам груп і старэйшым выкладчыкам кафедры хіміі ГрГАУ, сябрам Савета Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, і  Дзьмітрыем Вінчэўскім, выкладчыкам кафедры заалогіі і ФЧЖ ГрГУ імя Янкі Купалы, намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ у рамках міні-пректу, прысвечанага захаванню пустальгі ў Гродна.

Новыя пашыраныя апартаменты будуць прыстаўленыя знутры будынкаў да невялікіх гнездавых ніш сакалоў, каб значна павялічыць іх і зменшыць рызыку выпадання птушанят.

Міні-праект адбываецца пры падтрымцы "Зялёнай сеткі".

18 і 20.11.2015, Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Вікторыя Салаўёва пад час працы.

 

Каментары