Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Птушкі Перу = Birds of Peru

 Чорны амерыканскі грыф = Black Vulture (Coragyps atratus).

Гэты сеў м у 20 ад шматлікага натоўпу ў вёсцы Laquipampa на камень ў полі фасолі.

Без сумненняў, самая звычайная драпежная птушка ў Перу. Ў гарадах і меншых населеных пунктах мала баіцца чалавека. Бачылі іх у гарах на ўзбярэжжы, і ў поймах рэк, і над воблачным лесам.

06-2013, аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Дзякую дзяржаўнаму агенцтву PromPeru - асноўнаму саарганізатару Birding Rally Challenge - 2013 - за запрашэнне і поўную аплату ўсіх расходаў на падарожжа і побыт у Перу.

Гэтая пара (?) спакойна сядзела на даху шматпавярховіка паблізу чалавека, які прыбіраў балкон у раёне Miraflores, Lima.

Могуць збірацца і ў вялікія групы - па некалькі і некалькі дзесяткаў птушак, аасбліва, калі знайдуць тэрмік і ўздымаюцца вышэй, ці перад начлегам - як на гэтым здымку ў горадзе  Chiclayo.