Дакументацыйныя здымкі
Наш перадапошні дзень у Егіпце падарыў шмат цікавых сустрэч. Але самай цікавая адбылася на прыканцы, калі замораныя гарычынёй і недасыпам, мы не так уважліва глядзелі навокал на ачышчальных сажалках Шарм Эль-Шэйха. Я дык увогуле схаваўся ў цень пад будынак адной з насосных станцый і спрабаваў разглядзець свіргулёў (якія аказаліся белабрухімі). І тут брат паклікаў мяне да трубы - на адной з дамбаў сядзеў ... чорны грыф (Aegypius monachus)! Яго характэрная галава з доўгай шыяй выглядвала з-за адной з дамбаў.
Хутка грыф узняўся ў паветра і вялікім паветраным змеем, не рухаючы шырачэзнымі і доўгімі крыламі, стаў падымацца над намі...
Не верыцца, што гэты від не так даўно залятаў нават у Беларусь.
02-2014, Sharm El Sheikh, Егіпет
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Цікава, што птушка ў многіх ракурсах выглядае безгаловай.
Насамрэч, галава з доўгай шыяй апушчана ўніз, прыцягнута да цела і не заўсёды добра бачная.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ