Пара лебедзяў-клікуноў (Cygnus cygnus) на нізінным балоце Грайна (ТВП "Гарадзенская Свіслач").
Недзе каля дарослых птушак знаходзяцца 3 малых. Загнездавалі клікуны (амаль) у старым месцы, якое выкарыстоўваюць як мінімум апошнія 3 гады. Паводле сведчання калег, сёлета на балоце 2 гняздуючых пары, другая - з 1 лебедзянём. Але пад час нашага кароткага побыту на ТВП мы другую пару не адзначылі.
18-07-2013, Бераставіцкі раён Гарадзеншчыны.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ