Сонца і вясна не значаць, што можна толькі загараць і адпачываць. Час самы гарачы - трэба знайсці ці ўтрымаць ужо занятую гнездавую тэрыторыю, дачакацца свайго мінулагодняга партнёра ці знайсці іншага. Ну і быць фізічна гатовым да размнажэння. А для гэтага трэба кушаць, і кушаць добра!
Таму сіняя сінічка (Cyanistes (Parus) caeruleus) не толькі спявае час ад часу, але і старaецца знайсці яшчэ не знойдзеных на дрэвах насякомых, а калі не атрымліваецца, то хаця б з'есці пупышкі:
Гродна, 13-03-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 14.03.2020 - 16:48
Jak pryhožaja viasnova…
Jak pryhožaja viasnova-siniaja sinička :-)