Дакументацыйныя здымкі і відэа
Пачуць авяльгу (Oriolus oriolus) параўнальна нецяжка. А вось убачыць і тым больш зняць задача зусім іншага ўзроўню.
Неяк у гэтым траўні я йшоў побач з невялікім ярам, які зарос высокімі лісцевымі дрэвамі і амаль дакладна на мяне выляцелі два самцы авяльгі! Адзін яўна пагнаў другога ў бок недалёкай адтуль ракі, дзе яны і зніклі. Я вярнуўся ў тое месца на наступны дзень, але нават не пачуў ні флейтавую песню, ні авяльжынае 'мяуканне'.
Я паступова забыў пра гэты выпадак пакуль цяпер, на прыканцы ліпеня, здарылася падобная сытуацыя. І хаця ў гэты раз я быў нашмат лепш гатовы да яе, але зноў убачыў толькі пагоню птушак адна за адной у самых вяршалінах высокіх тапалёў і вольхаў за агароджай рачнога парта. І колькі пазней не ўглядаўся ў густую лістоту, з якой даносіліся флетавыя спевы, ніводнай з птушак убачыць не змог...
У трэці раз, праз дзень, было б ужо сорамна вярнуцца без выніку. І мне пашанцавала, прычым двойчы. Флейтавыя гукі праз некалькі секунд прыпыніліся няспешнымі пералётамі двух самцоў і зноў яны адбываліся вельмі высока ў вяршалінах тых самых дрэваў, што і ў мінулы раз. Я паспеў зрабіць каля 5 здымкаў і самцы зніклі сярод лісця. Але прыкладна праз паўгадзіны птушкі паказаліся там ізноў, толькі ўжо ў іншым складзе і самец спяваў для самкі, якая сядзела вышэй і неадлёка ад яго:
Аднак і гэтая мая сустрэча з авяльгамі хутка скончылася - праз некалькі секунд птушкі пераляцелі і больш я іх там і ў наступныя дні і не чуў, і не бачыў.
Гродна, 22-07-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ