Хаця і шэрая варона (Corvus (corone) cornix), і вераб'і - палявы і дамовы (Passer montanus et domesticus), з'яўляюцца прадстаўнікамі таго ж атраду Вераб'інападобных, усё ж раней я не бачыў, каб варона сядзела сярод вераб'ёў "як свая".
Гэта незвычайнае братэрства працягвалася некалькі хвілін, вераб'і не баяліся вароны нават калі яна мяняла позу ці пералятала на новае месца зусім побач з імі.
Гродна, 03-09-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Natura_list - 11.09.2019 - 13:47
Интересное наблюдение, Дима!…
Интересное наблюдение, Дима! Тут целых 3 вида в стае