У горадзе жыць нялёгка. Хаця тут нашмат менш прыродных драпежнікаў, аднак тыя, якія ёсць, звычайна не вельмі баяцца паляваць побач з чалавекам. Ну і дадаюцца непрыродныя: нашы коцікі, сабачкі і часам глупыя прадстаўнікі нашага віду.
Таму расслабляцца тут не прыходзіцца, тым больш маме - качцы-крыжанцы (Anas platyrchynchos).
На 3 чэрвеня ў яе засталіся (толькі) два качаняткі!
У тым жа месцы на беразе Нёмана 31 мая я бачыў і здымаў самку з 6 малымі (гл. апошнія фоты). Хутчэй за ўсё, гэта тая ж птушка. Але нават калі і не, то і так самка мусіла страціць амаль усіх качанят, бо кладкі ў 2 яйкі ў іх не бывае...
31.05 - 03.06. 2019, Нёман у Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ