Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Драздовыя чаротаўкі - экстрэмалы

драздовая чаротаўка

Гэты сезон аказаўся экстрэмальным для драздовых чаротавак (Acrochephalus arundinaceus) у межах гораду. А ўсё з-за таго, што ўвосень была скошаная прыкладна палова ўжо сухога трыснягу ўздоўж берагоў. Напэўна, яго скасілі б і цалкам, але рабілі гэта з берагу з адпаведным узроўнем вады і знішчылі толькі тое, да чаго тады змаглі дацягнуцца трымарам. Вясной перад іх прылётам на гнездавыя тэрыторыі знішчэнне прыбярэжнай расліннасці паўтарылі і ў гэты раз пазасталая палова зменшылася зусім крытычна - шмат дзе засталася толькі вузкая палоска трыснягу далей ад берага. Раней трыснёг не чапалі зусім, таму мой погляд на тое, што адбылося быў адназначны - хутчэй за ўсё чаротаўкі не займуць амаль нічога з 7-8 ранейшых гнездавых участкаў. 

Але адбылося інакш! Першы з прыляцелых самцоў заняў раней самую вялікую і шырокую купіну трыснягу з аднаго боку вусця Гараднічанкі, другі - з другога, а потым чарговыя птушкі пачалі гучна спяваць з усіх былых сваіх гнездавых тэрыторый дзе ў самай экстрэмальнай засталося толькі 30 (!) сухіх сцяблін трыснягу, а ў 10 метрах ад яго спяваў іншы, дзе іх было можа толькі ўдвая больш. Ніхто з іх не заняў раней вялікую тэрыторыю каля пляжа, таму што яе змаглі вясной скасіць усю, пад нуль. І яшчэ 2 самцы спрабавалі час ад часу спяваць з  зараснікаў вярбы каля вады, дзе ніякага трыснягу і не ыбло раней, але гэтыя спевы перамяшчаліся на дзесяткі метраў у розныя дні і, хутчэй за ўсё, самак яны не прыцягнулі.

Цікава, што змяняліся і паводзіны самцоў і месцы, з якіх яны спявалі. Адразу пасля прылёту часта гэта былі цалкам адкрытыя сцябліны трыснягу і нават іх вяршалінкі, потым яны 'навучыліся' спяваць недзе невысока над вадой з зялёнага, новага трыснягу ці з сухіх рэштак скошанага. А потым зноў сталі вылазіць і спяваць адкрыта:

 

Час ад часу самцы спрабавалі пераляцець да суседзяў, але атрымлівалі там адпор ад гаспадароў і вярталіся на свае вельмі абмежаваныя дурасцю людзей 'соткі'. Тым не менш, самкі насілі матэрыял на гнёзды і я спадзяюся, што ўсё ў чаротавак нават у такі экстрэмальны сезон атрымаецца.

21-05-2026, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі