Дакументацыйныя здымкі
Учора я спачатку пачуў, а потым убачыў чародку з прыкладна 50 драздоў-піскуноў (Turdus pilaris).Яны пераляталі з дрэва на дрэва на беразе Нёмана, але, здаецца, нічога не елі на іх. Рабін тут няма, а тую, што была ў дварах - даўно з'елі.
І хаця на некаторых дрэвах было шмат амялы, пэўна ягады з яе ўжо былі з'едзены тымі ж драздамі і амялушкамі, якіх таксама бачыў тут раней.
Таму чаго яны прыляцелі і трымаюцца гэтага месца, мне было не зразумела. Ажно з крыкамі - магчыма, каб дзейнічаць яшчэ больш упэўнена, адна за адной усе птушкі апусціліся на гарызантальна выраўнены схіл з нізкай травой і пачалі ... шукаць чарвякоў!
А чаго цягнуць - цёпла і без снега - самы час пачаць пераходзіць з вегетарыянскай ежы на мясную:
Сёння каля абеду ізноў убачыў тых жа драздоў з той жа тактыкай - чаканне на навакольных дрэвах і потым харчаванне на гэтым жа і суседніх схілах.
01 і 02.02.2020, Горадня.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ