Каб стала цяплей,птушкам не трэба апранацца - ўсю патрэбную апранатку яны носяць з сабой пастаянна. Бо гэта іх пер'е. Чым больш паветра паміж пер'ем, тым большая праслойка паміж гарачай скурай і наваколлем. І тым лягчэй трымаць пастаянна высокую тэмпературу цела.
Гэты дрозд-піскун (Turdus pilaris) на некалькі секундаў прыпыніў пошук чарвякоў у зямлі і застыў-"задумаўся". І праз некалькі секунд, нават на сонцы, халоднае паветра пэўна дабралася да яго і ён стаў заўважна большы - параўнайце ўсе тры здымкі.
Гродна, 07-02-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ