Здаецца, калі птушаняты вылятаюць з гнязда і навокал іх ёсць ежа, яны могуць браць і есці самастойна.
Але гледзячы па маладых дамовых вераб'ях (Passer domesticus), разумееш, што фізічна яны канешне могуць. Але што трэба есці, а што - не, яны ж не ведаюць. І могуць з'есці тое, што яўна не трэба.
Таму нашмат бяспечней для іх і для бацькоў карміць іх яшчэ нейкі час. Каб навучыліся.
12-07-2019, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ