Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

EuroBirdwatch-2021 у Горадні: птушкі, дзеткі і Нёман

Калі мы  задоўга да экскурсіі дамаўляліся на яе правядзенне, я і не паглядзеў, што гэта будзе як раз у Панеўрапейскія дні назіранняў птушак.

Раніца суботы пачалася спачатку моцным дажджом, потым - сярэднім і я баяўся, што гэта некага можа напалохаць. Але калі мы падыходзілі да месцу збору, пачаўся ўжо дробны дожджык і прыйшлі ўсе вялікія і малыя ўдзельнікі, і птушкі нікуды ад нас не хаваліся. Атрымалася паглядзець за жыццём 5-6 вялікіх белых чапляў, шэрых варон і гракоў з грэцкімі арэхамі і без, вялікімі савукамі і качкамі крыжанкамі, якія ўжо аб'ядаліся ў пары, а таксама за двума відамі вераб'ёў ды іншымі, пралётнымі  птушкамі.  І на прыканцы экскурсіі, у абед, выйшла сонца.

02-10-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі