Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гарадзкія дразды-піскуны

Калі апынаешся ў адпаведным месцы ў сонечны дзень, то здымаць птушак не толькі лёгка, але і прыемна.

Некалькі драздоў-піскуноў (Turdus pilaris) яўна аблюбавалі шырокія газоны ў набярэжнай Нёмана і стараюцца дастаць там з глебы чарвякоў. 

Пры гэтым рухаюцца яны паміж месцамі пошуку ці адпачынку кароткімі перабежкамі - раптам высокая і гордая птушка прыгібаецца і, сутулячыся, перабягае:

https://youtu.be/CdsJc1AWd9s

Пры мне яны нікога з глебы не дасталі, але можа я не назіраў за імі дастаткова доўга как парадавацца іх ўдачы, ды і тое, што бачу іх ў тым самым месцы рэгулярна яўна сведчыць пра тое, што здабыча для іх там ёсць і знаходзіцца.

Гродна, 07-02-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі