Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Госця з поўначы

сняжурка

Не ведаю як так атрымалася, але ў мяне дагэтуль не было добрых здымкаў сняжуркі (Plectrophenax nivalis). І вось учора пашанцавла выправіць гэтае непаразуменне - мы сустрэлі самотную птушку, якая харчавалася насеннем пустазелля або шукала гастраліты на краю заснежанай дарогі ў пойме р.Стрыеўкі. 

Гэта звычайныя паводзіны для віду, які прылятае да нас калі ў тундры, дзе сняжуркі жывуць, справа ідзе да зімы і паўночнай ночы. Але вельмі рэдка можна ўбачыць гэты від не ў чародах большага (у сотнях асобін) ці меншага (ад 2 да некалькіх птушак) памеру.  Хутчэй за ўсё прычына гэтага не толькі ў выбары колькасці птушак свайго віду навокал, але яшчэ і ў тым, што асобных птушак нашмат цяжэй заўважыць, чым іх групкі і групы.

Гродзенскі раён, 16-01-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі