Чаплі ўвогуле ўдзячныя фота-мадэлі. Тым больш, калі яны пачуваюцца бяспечна і можна назіраць за іх жыццём з параўнальна блізкай адлегласці.
На нізінным балоце Грайна такая магчымасць звычайна ёсць, а калі і святло спрыяе, то можна рабіць партрэты на фоне буйнай прыроднай расліннасці.
Шэрая (Ardea cinerea) і вялікая белая чаплі (Egretta alba).
ліпень 2019, заказнік "Гродзенская Свіслач".
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ