Некаторыя нашы вераб'іныя птушкі пачынаюць другую спробу гнездавання. Як даведацца пра гэта? А вельмі проста- калі птушка (самец) спявае, ды тым больш там,дзе вясной яго не было -значыць гэта хутчэй за ўсё другая спроба,бо першыя вывадкі выляцелі ва ўсіх дробных і большасці сярэдніх птушак.
Сёння мы адзначылі самца гуменнай стрынаткі (Emberiza calandra), які актыўна спяваў у пойме Свіслачы, не гледзячы на моцны вецер. Таму і атрымалася зняць толькі адно відэа - з іншых стрынатку "выдувала" з кадру) З-за гэтага ветру і позы птушкі на некаторых здымках напружаныя - гэта яна трымае баланс.
27-06-2019, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ