Надзвычай цёплая восень лёгка 'падманвае' некаторыя расліны, якія заквітаюць звычайна вясной, але сёлета спрабуюць гэта зрабіць і ў лістападзе.
Птушак падмануць цяжэй - для іх важнае не толькі цяпло, але і даўжыня светлай часткі сутак. Ну а з ёй як раз усё, як звычайна бывае ў лістападзе. А калі ідзе дожджык, то і зусім святла малавата...
Гуменных стрынатак (Emberiza calandra) надзвычай цяжка ўбачыць увосень - не ведаю, куды яны знікаюць на гэты сезон. Тым больш дзіўна было не толькі зблізку убачыць пару (?) гэтых птушак, але і пачуць ціхенькую песню, якую самец спяваў. І нават дожджык яму не перашкаджаў у гэтым.
Пойма Свіслачы ў Водлы, Бераставіччына, 10-11-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ