Мы ехалі на гарадзкую звалку, каб у чарговы раз падлічыць буслоў, якія на ёй харчуюцца. А тут у двух метрах ад машыны на ўзбочыне прамільгнула галава канюха-мышалова (Buteo buteo), які яўна нешта еў.
Мы сталі метрах у 20-25 і я стаў здымаць яго.
Спачатку я думаў, што канюх есць збітага машынамі зайца - такія кавалкі здабычы ён адрываў. Потым, калі ўбачыў доўгі хвост, які птушка старалася праглынуць, падумаў пра пацука. А ўжо на маніторы кампутара па даўжыні і афарбоўцы хваста і задніх ног грызуна зразумеў, што канюх насамрэч еў самую буйную нашу мыш - жоўтагорлую (Apodemus flavicollis).
26-07-2019, у Тумашоў на Гарадзеншчыне.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 26.07.2019 - 22:46
Получившийся слайд-фильм с…
Получившийся слайд-фильм с фотоснимков получился интереснее и информативние чем собственно видео.
Harrier - 26.07.2019 - 23:24
In reply to Получившийся слайд-фильм с… by arktous
Дзякуй! Для відэа я не…
Дзякуй! Для відэа я не дачакаўся моманту праглынаньня задняй часткі мышы - думаў, што там збіты заяц і есці ён яго будзе доўга. Таму пачаў здымаць фоты і як раз самае цікавае тады і пачалося.
pva - 27.07.2019 - 11:19
Серия снята превосходно!…
Серия снята превосходно! Наглядно видно процесс заглатывания мыши целиком. Мне казалось, что они питаясь, отрывают кусочки мяса...
Harrier - 27.07.2019 - 13:00
In reply to Серия снята превосходно!… by pva
Дзякуй! Адрываў параўнальна…
Дзякуй! Адрываў параўнальна вялікія кавалкі ад вялікай памерамі мышы. Праглынуў не разрываючы толькі заднія ногі (з тазам) і хвост.
pva - 28.07.2019 - 10:33
In reply to Дзякуй! Адрываў параўнальна… by Harrier
Отличная у хищников…
Отличная у хищников пищеварительная система. Он легко переварит такой большой кусок мяса с костями - почти полтушки, с задними конечностями и хвостом...