У многіх нашых паселішчах круглы год жывуць кольчатыя туркаўкі (Streptopelia decaocto). Летам іх убачыць больш складана, чым увосень ці зімой, бо птушкі пад час гнездавання тэрытарыяльныя, а потым аб'ядноўваюцца ў групы - ад дзесятка да больш сотні птушак. У нас туркавак у такой колькасці я яшчэ не бачыў, а вось у Заходняй Польшчы гэта звычайная справа.
У мястэчку Індура туркаўкі чакаюць зімы разам у групе каля дзесяці асобін. Цікава будзе праверыць як змянілася іх колькасць вясной. А пакуль што птушкі актыўна чысцяцца і выглядаюць пастаянна растропанымі)
Гарадзеншчына, 03-11-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 29.11.2019 - 14:12
Прыемна чуць у парку іх…
Прыемна чуць у парку іх варкаванне "ху-хУу-ху" зімой, на роўных з іншымі птушкамі, якія засталіся на зімоўку ...