Прыйшла пара і шэрым лескам (Sylvia communis) выводзіць сваё патомства ў свет.
У горадзе гэта не так проста, таму самка (на першых двух здымках), на якую вялікія ўжо птушаняты вельмі падобныя (ніжэй), асцерагае іх і наконт людзей побач, і сабак, і іншых патэнцыйных пагроз выразным, але нягучным патрэскваннем.
Птушаняты слухаюць і стараюцца хавацца, але калі не паглядзіш як выглядае небяспека, то як запомніш?
07-08.07.2019, бераг Нёмана ў Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ