Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лескі-завірушкі: Птушкі, якія любяць цень

Ёсць сярод нашых птушак скрытныя віды - іх цяжка ўбачыць або з-за асаблівасцяў ладу жыцця (звычайнага, начнога), або з-за іх рэдкасці. Але лескі-завірушкі (Sylvia curucca) - птушкі звычайныя, зусім не рэдкія і актыўныя ў белы дзень. І іх гучную і выразную песенку чуў кожны, бо жывуць яны і ў гарадах. Але не любяць паказвацца з кустоў і густых дрэваў. Таму зняць іх, каб паказаць знешні выгляд - параўнальна цяжкаі  на большасць здымкаў або птушка ззаду, або без галавы, якая застаецца за лістамі ці галінкамі.

Нядаўна мена пашанцавала ўбачыць і засняць на відэа акт размнажэння леска-завірушак пад самым вакном, але іншых добрых здымкаў за прыкладна месяц атрмалася няшмат і толькі адно відэа:

https://youtu.be/zRCKDBC-FC0

 

Цікава, што гэтыя лескі хаця і адчуваюць сябе сярод густых галінак і лістоты 'як рыбы ў вадзе', але часам не вельмі любяць спрыгваць з месца на месца і старюцца праверыць патэнцыйную схованку насякомых або павучкоў, выцягваючыся як міні-жырафы або над сабой, або ўніз галавой. Выглядае гэта для вераб'інай птушкі незвычайна - усё ж не чаплі)

Гродна, 04-05.2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі