Ёсць ў птушках нешта прыцягальнае, што дазваляе забыць пра ўласныя праблемы і проста атрымліваць задавальненне ад таго, што іх бачыш. Такі вось "пярнаты эндарфін")
Совы ж сярод нашых відаў птушак па гэтаму паказчыку, без сумненняў, знаходзяцца ў Вышэйшай лізе - нават калі ідзе дождж (гл. відэа), то пра гэта забываеш, бо вось яны, і цікавяцца табой не менш, чым ты імі.
Вялізарны дзякуй Антону Кузьміцкаму за тое, што я змог убачыць і зняць гэтых касматаногіх сычоў (Aegolius funereus) у самым сэрцы Белавежскай пушчы.
23-05-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ