Маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) выляцелі ў нас з гнёздаў на самым пачатку ліпеня і цяпер іх актыўна кормяць бацькі.
Пішуць, што ў адрозненне ад большасці вераб'іных, ластаўкі сапраўды "вылятаюць" - г.зн. пакідаюць гняздо тады, калі могуць ляцець. У гэты час ім ад 19 да 23 дзён. Ну і потым яшчэ каля двухтыдняў бацькі іх спачатку кормяць, а потым - дакармліваюць.
Першы тыдзень яшчэ вяртаюцца начаваць у гняздо, у якім вырсалі, а потым самка праганяе іх адтуль, бо ўжо рыхтуецца да новай кладкі, якая часцей за ўсё адбываецца ў старым гняздзе.
06-07-2019, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ