Вялікія белыя чаплі (Egretta alba), якія параўнальна нядаўна вярнуліся ў Беларусь і былі занесеныя ў мінулае выданне Чырвонай кнігі, з гэтай вясны сталі "паляўнічым відам".
Таму і падпускаюць чалавека да сябе на бяспечную ад стрэлаў адлегласць.
Але бываюць і прыемныя выключэнні - гэтая чапля падпусціла нас у машыне метраў на 20, таму і атрымаўся верхні партрэт. Ці то па ёй яшчэ не стралялі ў нас, ці то яна з Польшчы - мяжа там недалёка і пра тое, што трэба вельмі баяцца людзей, (яшчэ) не ведае.
11-08-2019, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.08.2019 - 22:05
Знята класна, віншую!…
Знята класна, віншую! Падпусціла вас так блізка. Добра, што сустрэла сяброў прыроды! .Як на кастынгу. Дазволіла зняць сябе "ва ўвесь рост" і партрэт у "профіль" Добра атрымалася!
Harrier - 13.08.2019 - 00:35
In reply to Знята класна, віншую!… by pva
Дзякуй! Праблема для яе можа…
Дзякуй! Праблема для яе можа быць, калі так блізка падпусціць паляўнічых...