Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пад наглядам дарослых

Троху больш двух тыдняў таму маладыя палявыя падкаменкі (Oenanthe oenanthe) выляцелі з гнязда на беразе Нёмана ў цэнтры гораду – пра гэта я тады змяшчаў фоты і відэа ТУТ.

З таго часу я бачыў маладых птушак амаль заўсёды без дарослых і нават ужо думаў, што дарослыя (як мінімум самец) яўна думаюць пра другую спробу гнездавання побач, ажно сёння ўбачыў, як за іх турбуюцца і самец, і самка, якія ляталі навокал і час ад часу падавалі сігналы небяспекі. 

03-07-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Ніжэй яшчэ адзін здымак самкі, маладая птушка і самец. Можна лёгка параўнаць чым і як яны адрозніваюцца.

https://youtu.be/MdwY4quvnrM