Калі месца для гнездаванне добрае, а гэта значыць, што можна схаваць гняздо і ежы навокал хапае сабе і хопіць птушанятам, то навошта яго мяняць?
Другі год запар назіраем за парай палявых падкаменак (Oenanthe oenanthe), якія гняздуюць пад тым самым шыферам, крайняй яго 'хваляй' на газакампрэсарнай станцыі ў фермы. Спачатку я здзівіўся, бо самка залятала пад шыфер і з супрацьлеглага боку, але потым прыляцеў самец і яна далучылася да яго, са старога 'боку'.
Самец ужо амаль не спяваў - навошта, калі самка побач і тэрыторыя толькі іх?
https://youtu.be/DIwNyJsbu2s
26-04-2020, у в.Агароднікі на Гарадзеншчыне.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ