У сапраўдныя летнія дні горача не толькі людзям. Таму магчымасць выкупацца як след не прапускаюць і дробныя птушкі. Але як гэта зрабіць бяспечна - каб не схапіў драпежнік ці не трапіць на глыбокае месца ці плынь ракі?
Палявыя вераб'і (Passer montanus) вырашаюць гэтыя праблемы ўсёй кампаніяй, калі прылятаюць раптам разам на бераг Нёману ў не вельмі адкрытае, але плыткае месца - там і ўвагу драпежнікаў не прыцягнеш, і іншыя вераб'і пакажуць моладзі, дзе можна купацца бяспечна.
Ну а як ужо пачалося, то цяжка сябе стрымаць:
18-08-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 22.08.2019 - 09:00
Вераб'і, нібы грэкі, у…
Вераб'і, нібы грэкі, у старажытных лазнях - "лаконикум". Гігіена - залог здароўя! Ды і маладых далучаюць да чысціні ...
Apus - 22.08.2019 - 22:40
Добрае месца абралі, не…
Добрае месца абралі, не лужыну нейкую)