Звычайна птушкі спяваюць з двух асноўных повадаў: так меншымі сіламі можна паказаць супернікам, што тэрыторыя ўжо занятая і каб прывабіць і ўтрымаць партнёруц.
Аднак часам бываюць і выключэнні - птушкі могуць спяваць і пад час міграцыі ці на месцы зімоўкі. Звычайна гэта бывае ў сонечныя хвіліны або дні, і мы думаем, што гэта ў іх "ад добрага настрою".
Падобна выйшла і з гэтым самцом сіняй сініцы (Cyanistes (Parus) caeruleus) - час ад часу ён спяваў пад час пошуку ежы сярод тонкіх галін і галінак ясенелістнага клёну, дзе дупла не будзе яшчэ гадоў з 20, а побач іншых месцаў для патэнцыйнага гнездавання таксама не было:
Гродна, 27-02-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 27.02.2020 - 17:35
Гэтыя птушкі заўсёды…
Гэтыя птушкі заўсёды выклікаюць ўсмешку на твары; такія міленькія :)
(а які пасля сюрпрыз калі ў цябе гэтая пяшчотная птушачка ў руцэ і раптам у цябе баліць крывавая рана на пальцы...) Люблю іх :-)
Andrzej Smolinski - 28.02.2020 - 14:18
Piękna sikorka !
Piękna sikorka !
Harrier - 28.02.2020 - 18:34
In reply to Piękna sikorka ! by Andrzej Smolinski
Дзякуй, сябры!
Дзякуй, сябры!