Чайка Белчэра (Larus belcheri) = Belcher`s Gull
Адна з самых звычайных птушак ціхаакіянскага ўзбярэжжа, аднак не сустракаліся ў вялікіх групах - часцей адзінкавыя птушкі, або у групках па 2-3 асобіны. Людзей амаль не баяцца, аднак у выходны дзень (калі на пляжы больш наведвальнікаў), чаек значна менш, чым у працоўны.
Цікава, што ёсць морфа з чыста белай галавой -пра гэта даведаўся з вызначальніка.
Здымкі зроблены ў раёне Лімы Miraflores 09-06-2013
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Удзячны дзяржаўнаму агенцтву PromPeru - галоўнаму саарганізатару Nor-Amazonico Birding Rally Challenge-2013 - за поўную аплату ўсіх маіх расходаў на паездку ў Перу.
Узбярэжжа Ціхага акіяну ў раёне Лімы Miraflores:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ