Гіганцкі калібры = Giant Hummingbird (Patagona gigas)
Даліна невялікай рэчкі ў гарах недалёка ад Кахамаркі, Перу, 13-06-2013 = River valley at the mountains near Cajamarca, Peru.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
З самай раніцы мы апынуліся ў гарах, у даліне невялікай рэчкі. Тут у мяне атрымалася зрабіць напэўна самае цікавае відэа падчас маёй паездкі ў Перу. На супрацьлеглым беразе ракі сярод расліннасці заўважыў вялікую птушку, якая аказалася вялізарных як для калібры памераў (паводле вызначальніка Birds of Peru - даўжыня цела 20-21 см!). Праз нейкі час здолеў знайсці яе ў трубу і пачаць рабіць кароценькія відэа:
Пакуль я, не адрываючыся ад экрана фоціка, здымаў дзіўную птушку кароткімі серыямі, якая не вельмі хацела ўзлятаць у ранішняй зімовай халадзечы (было каля + 10-12 С), зусім нечакана для мяне да яе падляцела яшчэ адна - таксама гіганцкі калібры!
Уся гэта прыгажосць адбывалася дзякуючы трубе і зуму прыстаўленай камеры літаральна перад маімі вачыма!
Але хутка другая птушка адляцела. Але толькі для таго, каб на яе месцы з'явілася трэцяя! Першая птушка аказалася птушанём, якое стала выпрошваць ежу:
Так і не зразумеўшы, ці дарослая птушка пакарміла птушанё, ці не, я працягваў назіраць.
І праз нейкі час сітуацыя паўтарылася, але таксама з незразумелым вынікам, бо нічога, здаецца, з дзюбы дарослай птушкі ў дзюб маладой не перапала:
Аднак дарослы калібры даволі хутка адляцеў, а малады застаўся на сваім месцы, час ад часу чысцячы свае пёры і нават спрабуючы заснуць - усё ж такі пад'еўшы?
Гэтая ж маладая птушка яшчэ доўгі час сядзела на старым месцы і дзякуючы гэтаму і маёй трубе яе паглядзелі іншыя пасажыры нашага прэс-аўтобуса, і нават паліцэйскія, якія ахоўвалі наш бёрдынг.
Нічога падобнага мне больш назіраць не атрымалася. Паводле вызначальніка, гіганцкі калібры - самы вялікі прадстаўнік гэтай своеасаблівай групы птушак, даволі звычайны і шырокараспаўсюджаны на заходніх схілах Андаў на вышыні 2000-4300 м. Акрамя Перу, сустракаецца таксама ў Калумбіі, Эквадоры, Балівіі і Чылі.
Не гледзячы на памеры, знайсці птушку на экране манітора камеры і сфатаграфаваць аказалася няпроста.
А гэта здымкі навакольных мясцінаў - горнай рачной даліны і яе расліннасці:
Мая паездка стала магчымай дзякуючы поўнай аплаце ўсіх расходаў на яе дзяржаўным агенцтвам PromPeru , галоўнаму арганізатару Nor-Amazonico Birding Rally Challenge-2013. Шчыры дзякуй!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Yavorets T - 18.07.2013 - 23:02
Дима, было бы интересно
Дима, было бы интересно узнать побольше о гигантских колибри в сравнении с обычными из уст очевидца:).
Harrier - 18.07.2013 - 23:56
In reply to Дима, было бы интересно by Yavorets T
Адмыслова падлічыў у
Адмыслова падлічыў у вызначальніку - ў Перу 108 відаў калібры. Большасць з іх мае памеры паміж 10 і 15 см, найменшы від - малая лясная зорка Little Woodstar Chaetocercus bombus - мае толькі 6,5 см. Тыя, хто вучыў лацінскія назвы безхрыбетных на 1м курсе біяфаку, напэўна памятаюць, што значыць другая частка лацінскай назвы гэтага віду. Падобнага памеру калібры маюць падобны да вялікіх чмялёў палёт - хуткі і гудзячы, крыльцы іх упалёце небачныя.
Увогуле ж птушкі гэтыя вельмі хуткія, разгледзець іх - не тое што сфатаграфаваць - мне было вельмі цяжка. За рэдкім выключэннем - калі калібры сядзелі на прысадзе ці нядоўга завісалі ў кветак. А таксама (пра што распавяду і пакажу асобна) за выключэннем цікавага месца на мясцовай экастанцыі, дзе былі развешаныя шматлікія паілкі-сталоўкі для калібры з цукровым сіропам. Там за імі можна было зблізку назіраць гадзінамі.