Хаця чорнай бузіны яшчэ шмат, але ягады паступова знікаюць. Гэта добра бачна з самага верху гронак - там ягад ужо няма ці амаль няма.
Таму птушкі прымяняюць дзве тактыкі, каб дабрацца да ягад. Сёння атрымалася гэта ўбачыць і зняць на прыкладзе самкі рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros).
Першая - самая простая, гэта сесці на гронку зверху і кушаць, але выбар ягад у такіх месцах хутка змяншаецца:
Таму добра нахіляцца - добра)
Прыкладна раз у 5 хвілін такім чынам унутры птушак знікаюць 1-2 ягады:
А вось і другая тактыка, якая дае магчымасць дабрацца тэарэтычна да любой ягады. Але тут патрабуецца завісаць перад імі = траціць нашмат больш энергіі
Гродна, 15-09-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Ну а пасля абеду можна і адпачнуць:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ