Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвостка-чарнушка: паелі - можна і спяваць

Рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) - адны з самых позна спяваючых нашых птушак.

(Старыя) самцы стараюцца хаця б час ад часу спяваць на сваіх гнездавых тэрыторыях практычна да адлёту на зімоўку, а гэта значыць прыкладна да канца кастрычніка.

птушка

Але каб знайсці час і энэргію - а хутчэй жаданне праспяваць нават кароткую песенку, варта перад гэтым пад'есці.

Так і было насамрэч - гэты ж самец хвіліну перад тым, як сеў на прысаду і пачаў спяваць, праглынуў ягаду чорнай бузіны - гл. здымкі ніжэй.

Гродна, 08-10-2019.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі