Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвостка-чарнушка: вы не любіце павукоў?

Хаця чорная бузіна побач з былым гарадзенскім броварам, дзе паспяхова вывяліся некалькі вывадкаў рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) паспяхова знікае, гэтыя птушкі - калі ўбачаць - харчуюцца і жывой здабычай.

А для гэтага абследуюць траву і адкрытыя ўчасткі зямлі, а таксама пільна назіраюць за любым рухам на плітцы і каменных прыступках побач.

Пасля аднаго такога паспяховага абследавання рудахвостка сядзела з чырвоным павуком у дзюбе.

05-10-2019, Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі