Дакументацыйныя здымкі
У апошнія гады рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) у асобных выпадках пачалі заставацца на зіму ў розных мясцовасцях Беларусі. Сёлета мне пашанцавала сачыць за некалькімі птушкамі з пачатку восені. Адразу пасля паловы какстрычніка іх стала заўважна менш, але як мінімум дзве птушкі - дарослы самец і маладая чарнушка або самка засталіся і пад першыя маразы 24 лістапада.Хутчэй за ўсё яны сустрэнуць тут і каляндарную зіму.
Паводзіны іх не адрозніваюцца ад восеньскіх - яны даследуюць тую ж расліннасць, і розныя магчымыя схованкі безхрыбетных с зямлі, часам выпадкова (або не?) далучыўшыся да сініц.
Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 29.11.2019 - 13:36
Шкада будзе, калi ўдараць…
Шкада будзе, калi ўдараць моцныя маразы ... Я толькі назіраў у мінулую зіму валавока каля рэчкі.